среда, 23 мая 2012 г.

Калі падысці граматна



На мінулым тыдні наш раён наведала група вучоных рэспубліканскіх навуковых даччыных унітарных прадпрыемстваў. Гэта дырэктар РНДУП “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар В.В. Лапа, вядучы навуковы супрацоўнік інстытута, кандыдат біялагічных навук К.Р. Шышко і загадчыца лабараторыі аховы кармоў і тэхнічных культур РНДУП “Інстытут аховы раслін”, кандыдат біялагічных навук Г.І. Гаджыева.
Разам з намеснікам начальніка ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С.Л. Заблоцкім і намеснікам начальніка раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін А.Н. Грышанавым яны наведалі такія гаспадаркі раёна, як ААТ “Кляновічы”, “МайскаеАгра”, Шчаўры”, “Халопенічы”, “Старасельскае”, “Крупскі райаграсэрвіс”. Вучоныя сустрэліся з аграномамі гаспадарак, агледзелі палеткі азімых культур на прадмет іх перазімоўкі, праверылі стан яравых зерневых, правялі аналіз унясення мінеральных тукаў, пракансультавалі: якія і калі неабходна праводзіць работы па далейшаму догляду пасеваў, як змагацца з хваробамі раслін, з якімі фунгіцыдамі лепш працаваць.
Падводзячы вынікі праверкі, было зазначана, што стан сельскагаспадарчых азімых культур на палях Крупшчыны і пачатак вегетацыі і кушчэння яравых добрыя. І наогул, што датычыць культуры земляробства, якасці сяўбы, захавання тэхналогій вырошчвання, то ў нашым раёне апошнім часам яны значна палепшыліся, што гаворыць аб граматным падыходзе спецыялістаў да справы,— так адзначылі навукоўцы.
Таццяна ДУДКО.

Комментариев нет:

Отправить комментарий